Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Абамы: цьверджаньні Трампа аб праслухоўваньні ілжывыя


Абвінавачаньні з боку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на адрас былога прэзыдэнта Барака Абамы — «проста фальшыўка», заявіў прадстаўнік былога кіраўніка Белага дому.

Кевін Люіс падкрэсьліў, што ні сам Абама, ні хто іншы з афіцыйных асобаў у Белым доме ніколі не аддаваў распараджэньняў усталяваць сачэньне за якім бы ні было грамадзянінам ЗША.

У заяве Люіса падкрэсьліваецца, што «кардынальным правілам адміністрацыі Абамы было: ніводная афіцыйная асоба ў Белым доме ніколі ня ўмешваецца ў хаду незалежных расьсьледаваньняў, якія праводзяцца Міністэрствам юстыцыі ЗША».

Трамп абвінаваціў Абаму ў праслухоўваньні яго тэлефонаў

Раней 4 сакавіка адной з галоўных амэрыканскіх навінаў была заява Трампа, апублікаваная ім у Твітэры. Кіраўнік Белага дому назваў «жахліваю» атрыманую ім вестку пра тое, што яго размовы праслухоўваліся ў рэзыдэнцыі «Трамп-таўэр» непасрэдна перад перамогай на выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG