Вось так выглядае параўнаньне Беларусі зь іншымі краінамі Эўропы. На сайце Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкама пералічваюцца сацыяльныя гарантыі і льготы, якія прадстаўляюцца супрацоўнікам органаў унутраных спраў:
Заработная плата для міліцыянтаў ад 450 рублёў, для афіцэраў — ад 520 рублёў у месяц.
Пэнсійны ўзрост для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў — 45 гадоў.
Прынятыя на службу ў органы ўнутраных спраў грамадзяне, якія не маюць жыльля на правах асабістай уласнасьці, уключаюцца ў сьпісы на паляпшэньне жыльлёвых умоваў па месцы службы.
Супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія карыстаюцца жылымі памяшканьнямі па дагавору найму або паднайму, выплачваецца грашовая кампэнсацыя ў памеры 5 тарыфных ставак 1 разраду. Бясплатнае абмундзіраваньне.
Супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія выконваюць службовыя абавязкі ў звышвызначаны час, а таксама ў выхадныя і сьвяточныя дні, выплачваецца грашовая кампэнсацыя.