Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША выкарыстоўваў асабістую пошту для рабочай перапіскі на пасадзе губэрнатара


Майк Пэнс
Майк Пэнс

Віцэ-прэзыдэнт ЗША http://www.reuters.com/article/us-usa-pence-email-idUSKBN16A03Oвыкарыстоўваў асабістую электронную пошту для рабочай перапіскі, калі быў на пасадзе губэрнатара штату Індыяна. Пра гэта ў чацьвер паведаміла газэта Indianapolis Star, потым інфармацыю пацьвердзілі ў канцылярыі палітыка.

Паводле дадзеных Indianapolis Star, у чэрвені мінулага году хакеры ўзламалі пошту Пэнса, і з выцеку інфармацыі вынікае, што палітык выкарыстоўваў пошту і для абмеркаваньня пытаньняў нацыянальнай бясьпекі, у тым ліку праблем, зьвязаных з тэрарызмам.

Законы Індыяны не забараняюць чыноўнікам выкарыстоўваць асабістую электронную пошту. Пры гэтым службовая перапіска з асабістых акаўнтаў павінна быць перададзена ў архіў і даступная для грамадзкасьці.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Пэнс крытыкаваў кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан за выкарыстаньне прыватнага паштовага сэрвэра. З 2009 па 2013 год яна, знаходзячыся на пасадзе дзяржсакратара ЗША, захоўвала ў асабістай неабароненай паштовай скрыні лісты, якія зьмяшчалі дзяржаўныя сакрэты. У штабе Трампа неаднаразова абвінавачвалі Клінтан у тым, што яна паставіла пад пагрозу нацыянальную бясьпеку. Скандал вакол паштовага сэрвэра стаў адной з прычын правалу дэмакратаў на прэзыдэнцкіх выбарах летась у лістападзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG