Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя адновіць ўсеагульную вайсковую павіннасьць


Швэдзкія вайскоўцы
Швэдзкія вайскоўцы

У швэдзкім міністэрстве абароны заявілі, што сытуацыя зь бясьпекай у рэгіёне зьмянілася, у тым ліку з-за расейскай анэксіі Крыму ў 2014 годзе.

У войска будуць заклікаць 18-гадовых юнакоў і дзяўчат, якія нарадзіліся ў 1999 годзе і пазьней. У ліпені на службу будуць прызваны каля чатырох тысяч чалавек, сама служба пачнецца ў студзені наступнага году. Агульная колькасьць грамадзян Швэцыі прызыўнога ўзросту ацэньваецца ў 13 тысяч чалавек.

Швэцыя не ўваходзіць у Паўночнаатлянтычны вайсковы саюз NATO. Пытаньне аб усеагульнай вайсковай павіннасьці ўлады краіны абмяркоўвалі зь мінулага году. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, такія меры карыстаюцца папулярнасьцю ў большасьці швэдаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG