65-гадовы Аляксандар Якабсон вызвалены ад пасады памочніка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспэктара Менску ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Такое распараджэньне 3 сакавіка падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Пасаду памочніка прэзыдэнта Аляксандар Якабсон займаў з 21 жніўня 2014 году. Да гэтага часу чатыры гады зьяўляўся старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Ад 2001-га да 2010 году займаў пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкаму.