Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў Якабсона


Кіраўнік Беларусі вызваліў Аляксандра Якабсона ад пасады старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю.

Як паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба, — «у сувязі зь пераводам на іншую працу».

Выкананьне абавязкаў старшыні Камітэту дзяржкантролю ўскладзена на першага намесьніка старшыні КДК Леаніда Анфімава.

Якабсон быў прызначаны Лукашэнкам на пасаду старшыні КДК 28 сьнежня 2010 году. Дагэтуль ад красавіка 2001 году ён займаў пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

Якабсон быў дэпутатам Вярхоўнага Савету (1990–1995, 1995–1996).

Апошнім часам Якабсон узначальваў рабочыя групы, якія займаліся дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі і пытаньнямі ЖКГ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG