Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына заявіла, што яе войскі будуць у Балтыі «колькі трэба»


Ілюстрацыйнае фота. Нямецкія вайскоўцы ў Літве (падчас шматнацыянальных вайсковых вучэньняў "Жалезны меч" паблізу Вільнюса, Літва, 2 сьнежня 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Нямецкія вайскоўцы ў Літве (падчас шматнацыянальных вайсковых вучэньняў "Жалезны меч" паблізу Вільнюса, Літва, 2 сьнежня 2016 году

Міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль заявіў, што ягоная краіна будзе пакідаць свае войскі ў Прыбалтыцы столькі, колькі трэба, і раскрытыкаваў нарошчваньне вайсковай моцы Расеі ў рэгіёне.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль
Міністар замежных спраў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль

Як сказаў міністар падчас наведваньня вайсковай базы Рукла ў Літве, дзе дыслякавана каля 400 нямецкіх вайскоўцаў, «вайсковы патэнцыял, які Расея пабудавала тут, на мяжы, цалкам ірацыянальны, на мой погляд, таму што ад гэтых краін (Балтыі. — Рэд.) зыходзіць нулявая пагроза».

Нямецкія войскі там складаюць частку баявой групы з прыкладна тысячы вайскоўцаў краінаў NATO, у якія ўваходзяць таксама вайскоўцы ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Канады ды іншых краінаў.

Міністар абароны Нямеччыны Урзуля фон дэр Ляен між тым наведала вайсковую базу Амары ў Эстоніі, дзе таксама заявіла, што дзяржавы Балтыі, а таксама суседняя Польшча могуць разьлічваць на падтрымку Нямеччыны.

Міністар абароны Нямеччыны Урзуля фон дэр Ляен падчас наведваньня вайсковай базы Амары ў Эстоніі
Міністар абароны Нямеччыны Урзуля фон дэр Ляен падчас наведваньня вайсковай базы Амары ў Эстоніі

Расея ў адказ назвала прыбыцьцё ў рэгіён вайскоўцаў ЗША «сумнеўнай» і «правакацыйнай» акцыяй. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла, што гэтыя войскі, якія нядаўна прыбылі ў Польшчу і краіны Балтыі, «ужо адзначыліся ўдзелам у акцыях зь відавочнай антырасейскай скіраванасьці».

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава

Масква заяўляе, што нарошчваньне яе войскаў на межах з краінамі Балтыі мае толькі абарончы характар і зьяўляецца «адказам на ўзмацненьне NATO ў рэгіёне».

NATO павялічвае сваю вайсковую прысутнасьць у рэгіёне, каб супакоіць сваіх саюзьнікаў у Прыбалтыцы ў сувязі з усё нарастальнай агрэсіўнасьцю Расеі пасьля пачатку агрэсіі Масквы супраць Украіны ў пачатку 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG