Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыцары «рускага сьвету» з Усходняй Эўропы


Польскі палітык Януш Корвін-Міке (справа) і кіраўнік адміністрацыі анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў.
Польскі палітык Януш Корвін-Міке (справа) і кіраўнік адміністрацыі анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў.

«Славянскі сьвет не зьяўляецца мітам. Калі б мы так лічылі, наша існаваньне ня мела б ніякага сэнсу. Славянскае супольнасьць зьяўляецца альтэрнатывай Захаду, і ён, выдатна гэта разумеючы, робіць усё магчымае для распальваньня антаганізму паміж славянскімі народамі, сее між намі варажнечу і супрацьстаяньне. Мы і расейцы — славяне, народы адзінага кораня, адзінай крыві».

Гэта ўрывак з інтэрвію расейскаму агенцтву Regnum Влодзімежа Рынкоўскага, лідэра польскага руху «Славянскі саюз». Сэрыя інтэрвію з польскімі дзеячамі, малавядомымі ва ўласнай краіне, але зь не тыповай для цяперашняй польскай палітыкі прарасейскай пазыцыяй, зьявілася на сайце Regnum у кастрычніку летась. Усе яны аб’яднаны асобай аўтара — Аляксандра Ўсоўскага, жыхара Беларусі, які пазыцыянуе сябе як пісьменьніка, гісторыка і публіцыста. Ужо назвы некаторых працаў спадара Ўсоўскага дазваляюць скласьці ўяўленьне аб яго поглядах: «Гарматнае мяса Чэрчыля», «Хто нацкаваў Гітлера на СССР. Падбухторшчыкі «Барбаросы», «Божа, Сталіна барані! Цар СССР Іосіф Вялікі» і інш.

Нядаўна ўкраінскі праект InformNapalm, які называе сваіх удзельнікаў «салдатамі інфармацыйнага фронту», апублікаваў матэрыялы, заснаваныя на дадзеных хакерскіх груп «Кібэрхунта» і «Ўкраінскі Кібэральянс», якія «выявілі» электронную пошту Аляксандра Ўсоўскага і ягоныя акаўнты ў сацыяльных сетках. На падставе знойдзенага хакеры сьцьвярджаюць, што спадар Усоўскі ўжо некалькі гадоў актыўна падтрымлівае кантакты з радыкальнымі групоўкамі ў Польшчы, Славакіі і, магчыма, некаторых іншых краінах. У Браціславе ім зарэгістраваная арганізацыя пад назвай «Усходнеэўрапейская культурніцкая ініцыятыва», якая, як заяўляюць украінскія актывісты, служыць «прыкрыцьцём» для дзейнасьці Ўсоўскага ў Цэнтральнай Эўропе. Характар гэтай дзейнасьці — каардынацыя дзеяньняў па прарасейску настроеных груп у краінах рэгіёну, а таксама ва Ўкраіне, арганізацыя кантактаў паміж расейскімі прыхільнікамі «рускага сьвету», данбаскімі сэпаратыстамі і славянафільскімі, эўраскептычнымі і нацыяналістычнымі сіламі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе (ЦУЭ).

У 2014 годзе ў Польшчы праходзілі масавыя акцыі салідарнасьці з Украінай. Цяпер часы зьмяніліся
У 2014 годзе ў Польшчы праходзілі масавыя акцыі салідарнасьці з Украінай. Цяпер часы зьмяніліся

InformNapalm называе Ўсоўскага «расейскім куратарам» цэнтральнаэўрапейскіх радыкалаў і сьцьвярджае, у прыватнасьці, што ён стаіць за лабіяваньнем шэрагу антыўкраінскіх акцый у польскай палітыцы, якія прывялі ў апошнія месяцы да ахалоджваньня адносін паміж Варшавай і Кіевам. Сярод найбольш прыкметных кантактаў Ўсоўскага ў Польшчы называюцца прадстаўнікі папулісцкага руху Kukiz’15 (у яго трэцяя па велічыні фракцыя ў Сэйме), праварадыкальнай партыі KORWiN і нацыяналістычнага аб’яднаньня «Лягер Вялікай Польшчы» (Obóz Wielkiej Polski). Усоўскі кантактаваў таксама, калі прытрымлівацца матэрыялаў, апублікаваных групай InformNapalm, з польскім палітыкам Матэвушам Піскорскім, лідэрам створанай у 2015 годзе прарасейскай партыі «Зьмена» (Zmiana). Піскорскі вядомы сваімі візытамі ў кантраляваныя сэпаратыстамі рэгіёны Данбасу і публічнай падтрымкай лідэраў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР». У траўні 2016 г. польская контрразьведка затрымала Піскорскага паводле абвінавачваньня ў шпіянажы на карысьць Расеі і, па некаторых дадзеных, таксама Кітаю. Польскія спэцслужбы сьцьвярджалі тады, што сама партыя «Зьмена» была узгодненым з Масквой праектам, пакліканым прасоўваць інтарэсы Расеі на польскай палітычнай сцэне.

З расейскага боку, паводле дадзеных украінскіх хакераў, Усоўскі меў кантакты, у прыватнасьці, з асобамі з атачэньня «праваслаўнага алігарха» Канстанціна Малафеева, вядомага сваёй падтрымкай сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, і дэпутата Дзяржаўнай думы Канстанціна Затуліна, кіраўніка Інстытута дыяспары і інтэграцыі (ён жа — інстытут краін СНД). У матэрыялах, заснаваных на дадзеных хакераў, зьмяшчаецца інфармацыя пра плацяжы, якія праходзілі праз Ўсоўскага польскім актывістам — на арганізацыю мітынгаў і іншых акцый з антыўкраінскімі лёзунгамі. Названыя ў перапісцы Ўсоўскага зь яго меркаванымі польскімі партнэрамі сумы ня надта ўражваюць — ад некалькіх соцень да дзьвюх тысяч даляраў. Праўда, у заяўках на розныя праекты, якія накіроўваюцца патэнцыйным фундатарам ў Маскву, Усоўскі запрошвае куды больш сур’ёзныя сродкі: напрыклад, на правядзеньне фэстывалю дакумэнтальных фільмаў «Мая Расея» ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе — 46 тысяч эўра.

Сам Аляксандр Усоўскі ў перапісцы з карэспандэнтам Радыё Свабода так патлумачыў характар і матывы сваёй дзейнасьці (артаграфія і пунктуацыя арыгіналу захаваныя):

Гэта звычайная паліттэхналёгія, яна па вызначэньні не публічная, але гэта ня робіць яе нейкай змовай ворагаў Украіны. Я лічу, што сёньня насельніцтва Ўкраіны, патрапіўшы пад узьдзеяньне старанна распрацаванай праграмы інфармацыйнага ўзьдзеяньня — шмат у чым страціла адэкватнасьць

«У мяне ёсьць пэўныя палітычныя погляды — і дзейнічаю я з імі ў адпаведнасьці. Я, як прыватная асоба, часам дапамагаю маім таварышам, якія вызнаюць падобныя з маімі палітычныя перакананьні — але ў строгай адпаведнасьці і з расейскім, і з беларускім, і з ўсходнеэўрапейскім заканадаўствам. Калі вы ўважліва прачытаеце той рулён паперы, які ўкраінскія „хакеры“ выцягнулі з маёй скрыні — то пераканайцеся, што ўсе мае праекты асабліва і выключна законныя і легальныя. Гэта звычайная паліттэхналёгія, яна па вызначэньні не публічная, але гэта ня робіць яе нейкай змовай ворагаў Украіны. Я лічу, што сёньня насельніцтва Ўкраіны, патрапіўшы пад узьдзеяньне старанна распрацаванай праграмы інфармацыйнага ўзьдзеяньня — шмат у чым страціла адэкватнасьць. І я з усяе сілы спрабую ім дапамагчы вярнуцца ў прастору здаровага сэнсу. Я не лічу сябе ворагам Украіны — я вораг ўсёй гэтай ілжывай, подлай і ганебнай сволачы, якая зрабіла з украінцаў ідыётаў. І з гэтай сволаччу я буду змагацца да канца, якія б маскі яна не надзявала. Для такой барацьбы патрэбныя грошы. Я спрабую іх прыцягнуць, зьвяртаючыся да самых розных людзей. Часам атрымліваецца, значна часьцей — не. Але я не засмучаюся і буду працягваць гэта рабіць. Мярзотнікі, якія паслалі ўкраінцаў забіваць дзяцей Данбасу — не павінны застацца беспакаранымі. Прабачце за залішні патас».

Скандал вакол апублікаваньня яго перапіскі Ўсоўскі ўспрымае з іроніяй: «Нават нягледзячы на тую ўдзячнасьць, якую я адчуваю да гэтых хлопцаў, якія зрабілі мяне знакамітым — публікацыя асабістых дадзеных ёсьць сьвядомае злачынства, і я паспрабую высьветліць судовыя пэрспэктывы пазову, які можна будзе падаць да гэтага сайту. Ва ўсім астатнім — мне, прызнаюся шчыра, страшэнна ўлешчвае, што ўкраінцы бачаць мяне магутным дэміургам, вяршыцелем лёсаў Украіны і „шэрым кардыналам“ расейскай палітыкі ва Ўсходняй Эўропе».

Канстанцін Малафееў, алігарх і сябар сэпаратыстаў
Канстанцін Малафееў, алігарх і сябар сэпаратыстаў

На пытаньне пра тое, якія мэты маюць ягоныя кантакты ў Польшчы і іншых краінах, быў атрыманы такі адказ: «У Польшчы існуюць палітычныя сілы, якія лічаць неабходным спыніць бессэнсоўную і бясплодную палітыку варожасьці з Расіяй. Расейцы і палякі — дзьве найбуйнейшыя славянскія нацыі, шмат у чым падобныя між сабой, і расейска-польская дружба — нашмат больш натуральная, чым расейска-польская варожасьць. Аналягічна ў Славакіі. Там ёсьць людзі (і іх нямала, паверце мне на слова!), якія мяркуюць, што Славакіі сяброўства з Расеяй нашмат больш карысна за варажнечу. „Усходнеэўрапейская культурніцкая ініцыятыва“ — мая арганізацыя, якую я стварыў менавіта ў мэтах аднаўленьня адзінай культурнай прасторы Ўсходняй Эўропы (якая ўключае ў сябе Расею, Беларусь, Украіну, Польшчу, Славакію, Чэхію, Вугоршчыну)».

Аляксандр Усоўскі запэўнівае, што дзейнічае на «прыватныя ахвяраваньні». На пытаньне аб тым, ці адносіцца да ліку донараў, у прыватнасьці, інстытут Канстанціна Затуліна, ён адказаў: «Не. Я высылаю ім свае праекты для, як гэта правільна сказаць, грамадзка-палітычнай экспэртызы. Там працуюць рэальна магутныя прафэсіяналы, якія могуць адразу вызначыць, ці мае сэнс раскручваць дадзены канкрэтны праект, ці ня варта. Пакуль ніводнага не ўхвалілі».

Праз пару дзён пасьля гэтай перапіскі ў блогу Аляксандра Усоўскага ў Livejournal зьявілася наступная інфармацыя:

«Як вы, сябры, ужо, напэўна, ведаеце, нейкія ананімныя ўкраінскія хакеры ўзламалі маю пошту і выклалі маю перапіску на сваім ІнформНапале — зь якога яе перадрала ўся ўкраінская інтэрнэт-тусоўка. У выніку я стаў Галоўным Ворагам Украіны — але самае сьмешнае ня гэта.

Паглядзеў я рэгістрацыю уваходаў у маю пошту. Ну, уваход з гэтых адрасоў, у прынцыпе, быў чаканы:

Атава, Канада (144.217.93.168)
Амстэрдам, Нідэрланды (5.39.218.163)
Львоў, Львоўская вобласць, Украіна (185.17.126.120)
Кіеў, Украіна (185.86.79.7)
Кіеў, Кіеўская вобласць, Украіна (46.219.14.46)
Кіеў, Украіна (185.86.79.7)
Кіеў, Кіеўская вобласць, Украіна (93.76.88.114)
Хмяльніцкі, Хмяльніцкая вобласць, Украіна (46.63.66.140)

Здаецца, усё правільна, так? Аж не! Пасьля гэтага пачынаецца самае цікавае. А менавіта — больш ніякіх Львова і Кіева няма, а ідзе адна суцэльная Масква! Прычым у тыя дні, калі я са стоадсоткавай верагоднасьцю знаходзіўся ў Беларусі:

Масква, Расія (185.118.65.133) — 26 разоў!
Масква, Расія (94.100.185.207)
Масква, Расія (185.5.137.193)
Масква, Расія (94.100.185.206)
Масква, Расія (185.5.137.192)
Масква, Расія (94.100.177.59)
Масква, Расія (94.100.185.209)

Зрэдку разводзяць Карэліяй:

Петразаводск, Рэспубліка Карэлія, Расія (93.190.202.196)

Так што ні разу гэта не хахлы — гэта маскоўскія гарэзныя гулякі. Асінавы кол ім...
P.S. Толькі што добры чалавек некаторыя ай-пі адрасы расшыфраваў. Тваю ж маці... Не чакаў. Як кажуць французы, „здраджваюць толькі свае“. Хаця якія яны мне свае... Але тым ня менш. Ад гэтай структуры такой падляны менш за ўсё чакаў ».

Якую менавіта расейскую структуру меў на ўвазе Усоўскі, устанавіць не ўдалося.

"Пасьля бітвы пад Грунвальдам". Частка "Славянскай эпапэі" чэскага мастака Альфонса Мухі (1924). Грунвальдзкая бітва часта выкарыстоўвалася славянафіламі як сымбаль посьпеху славян у супрацьстаяньні агрэсіўнаму Захаду
"Пасьля бітвы пад Грунвальдам". Частка "Славянскай эпапэі" чэскага мастака Альфонса Мухі (1924). Грунвальдзкая бітва часта выкарыстоўвалася славянафіламі як сымбаль посьпеху славян у супрацьстаяньні агрэсіўнаму Захаду

Радыё Свабода зьвярнулася з запытам да польскіх партыяў, з якімі, паводле дадзеных украінскіх актывістаў, кантактаваў Аляксандр Усоўскі. Адна зь іх — нацыяналістычная і эўраскептычная партыя KORWiN. Падчас апошніх парлямэнцкіх выбараў партыя ў Сэйм не прайшла, затое яе лідэр стаў дэпутатам Эўрапарлямэнту. Януш Корвін-Міке неаднаразова наведваў Расею, з сымпатыяй выказваўся пра Ўладзімеры Пуціна і Аляксандра Лукашэнку. Ён часта выступае ў расейскіх СМІ і стварыў сабе профілі ў расейскіх сацыяльных сетках на расейскай мове.

Асыстэнт лідэра KORWiN Яцэк Міке на просьбу пракамэнтаваць кантэкст, у якім згадваецца яго партыя, спачатку заявіў, што нічога ня ведае ні пра якую публікацыю, і папрасіў даслаць яе. Гаворка ідзе пра наступны фрагмэнт: «На 5 сакавіка мае хлопцы з OWP сумесна з KORWIN плянуюць правесьці мітынг супраць ўкраінскай агрэсіі ў Данбасе. Акрамя таго, у іх заплянавана падаць паведамленьне ў варшаўскую мэрыю на мітынгі 11-га (Марш памяці ахвяраў Валынскай разьні) і 18 сакавіка (Расейскі Крым!). Было б па-чартоўску добра (для падтрыманьня ў іх баявога духу і імпэту) трохі іх падтрымаць фінансава (на атрыбутыку — сьцягі, транспаранты, улёткі, гукаўзмацняльную апаратуру, бутэрброды ўдзельнікам, чай і ваду). На ўсё трэба прыкладна 3,5-4 тысячы эўра. Далучаю гэтую просьбу да папярэдняй — пра 600 эўра на завераны пераклад экспэртызы Молакава».

Азнаёміўшыся з гэтым дакумэнтам, Яцэк Міке адказаў па электроннай пошце адным словам: «Трызьненьне».

Іншая арганізацыя, зь якой мы паспрабавалі зьвязацца і пра якую таксама ідзе гаворка ў перапісцы Усоўскага, — «Лягер Вялікай Польшчы» (Obóz Wielkiej Polski). Яна абавязаная сваёй назвай аб’яднаньню, якое дзейнічала ў Польшчы ў міжваенны пэрыяд і якое спыніла існаваньне ў 1933 годзе. Вельмі кансэрватыўны і нацыяналістычны OWP узначальваў выбітны польскі палітык, палітычны праціўнік тагачаснага лідэра краіны Юзэфа Пілсудскага — Раман Дмоўскі. І сучасная арганізацыя пад такой жа назвай, і яе лідэры наўрад ці могуць параўнацца з папярэднікамі паводле ўзроўню ўплыву і папулярнасьці. Кантакт з арганізацыяй магчымы толькі праз электронны адрас. На адасланую ёй просьбу пракамэнтаваць дакумэнт быў атрыманы адказ з абяцаньнем папрасіць зрабіць гэта кагосьці зь лідэраў OWP — але на гэтым усё і скончылася.

Наколькі наогул сур’ёзныя прарасейскія палітычныя праекты ў краінах Цэнтральна-Усходняй Эўропы і ў якой меры яны зьяўляюцца плёнам афіцыйнай крамлёўскай палітыкі, а ў якой — вынікам дзейнасьці асобных «энтузіястаў»? Актывісты групы InformNapalm сьцьвярджаюць наступнае: «Мы проста атрымалі доступ да перапіскі толькі аднаго Ўсоўскага, які кароткатэрмінова, але вельмі актыўна працаваў над рэалізацыяй шэрагу праектаў у камандзе Малафеева. Аднак расейцы з Польшчы нікуды не сышлі — проста Малафеева перакінулі рабіць пераварот у Чарнагорыі, а ў Польшчы пачаў дзейнічаць Суркоў і яго людзі. Так, прыклад Усоўскага і ягоных паплечнікаў — прыклад няўдалых палітычных інтрыганаў лякальнага маштабу, але ці можам мы быць упэўненыя, што акрамя іх у Польшчы больш ніхто ня дзейнічае на грошы Расеі ў інтарэсах Расеі? »

А вось што думае пра гэта польскі экспэрт у галіне міжнародных адносін Яраслаў Гузы:

— Ці ёсьць у Польшчы колькі-небудзь значныя палітычныя сілы, якія можна сьмела назваць прарасейскімі?

— Такія сілы ёсьць, але спосаб іх дзеяньня — спэцыфічны. У польскай палітыцы вельмі цяжка мець адкрыта прарасейскія пазыцыі, таму арганізацыі, якія так паступалі, заставаліся маргінальнымі. Аднак ёсьць групоўкі, якія адкрыта прапагандуюць антызаходнія лёзунгі, абапіраючыся на рэсэнтымэнтэ ў адносінах да Захаду, які мае карані ў далёкай гісторыі.

У польскай палітыцы вельмі цяжка мець адкрыта прарасейскія пазыцыі, таму арганізацыі, якія так паступалі, заставаліся маргінальнымі. Аднак ёсьць групоўкі, якія адкрыта прапагандуюць антызаходнія лёзунгі

Іншы прыём — гэта вылучэньне лёзунгу «палітычнага рэалізму». Вядома, гаворка ідзе пра ўмоўны рэалізм, паколькі ў Расеі няма цяпер ніякіх прапаноў, ідэй, якія былі б Польшчы выгадныя. Але спробы прывабліваць нейкімі ўяўленьнямі аб супрацоўніцтве з Расеяй пастаянна зьяўляюцца. У дадзены момант гэта цяжка з-за агрэсіўнай палітыкі Расеі, якая не дазваляе рэалізоўваць якія б там ні было кампрамісныя ідэі, але ў прынцыпе такі момант існуе.

Што тычыцца прагматызму і палітычнага рэалізму, то бліжэй за ўсё да яго заўсёды была Польская сялянская партыя (Polskie Stronnictwo Ludowe), якая існавала яшчэ ў ПНР, а таксама посткамуністычны Саюз дэмакратычных левых сілаў (Sojusz Lewicy Demokratycznej), які зараз не прадстаўлены ў парлямэнце і таму мае меншае палітычнае значэньне.

Памяць і спробы прымірэньня: Пётар Парашэнка ускладае вянок да помніка ахвярам Валынскай трагедыі ў Варшаве
Памяць і спробы прымірэньня: Пётар Парашэнка ускладае вянок да помніка ахвярам Валынскай трагедыі ў Варшаве

— Наколькі зацікаўлена Расея ва ўзмацненьні гэтых і іншых падобных палітычных сілаў?

— Вядома, Расея увесь час намагаецца ўзмацніць свой уплыў у самых розных палітычных сілах. Парадокс — тое, што найбольшы эфэкт яе намаганьні прыносяць сярод радыкальных нацыяналістаў. Нацыяналісты часта зьяўляюцца прарасейскімі, але не наўпрост: гэта праяўляецца хутчэй у антызаходніх лёзунгах, сама Расея тут не на першым пляне. Таксама хадавымі сярод польскіх нацыяналістаў зьяўляюцца Антыўкраінскія настроі, якія, вядома, маюць свае гістарычныя падставы, зьвязаныя з кровапраліцьцем падчас Другой сусьветнай вайны. І на гэтых гістарычных эмоцыях ёсьць спроба пабудаваць нешта, што тактычна супадае з мэтамі палітыкі Расеі.

Такія палітычныя сілы адкрыта ня кажуць пра сваю пазыцыю, паколькі гэта было б цяжка ў Польшчы прыняць. Па гэтай жа прычыне характэрна, што Расея актыўна не выкарыстоўвае ў нас свае СМІ, арыентаваныя на замежную аўдыторыю, — тэлебачаньне і радыё, бо ім вельмі цяжка было б прабіцца да грамадзкай думкі. Таму дзейнічаюць праз польскія колы, якія выступаюць зь іх лёзунгамі як сваімі ўласнымі. Калі гаворка ідзе аб інфармацыйнай вайне на тэрыторыі Польшчы, то ў нас агенты ўплыву асабліва важныя.

А вось меркаваньне дырэктара славацкага Інстытута палітыкі бясьпекі (SSPI) Яраслава Надзя.

— У матэрыялах, агучаных украінскімі хакерамі i датычных дзейнасьці Аляксандра Ўсоўскага, згадваецца зарэгістраваная ў Браціславе грамадзкая арганізацыя «Усходнеэўрапейская культурніцкая ініцыятыва». Ці вядомыя нейкія падрабязнасьці аб дзейнасьці гэтайструктуры ў вашай краіне? Мы знайшлі згадку пра візыт Усоўскага ў Славаччыну, але ў даволі спэцыфічным кантэксьце: некалькі гадоў таму ён прадстаўляў у мястэчку Партызанске сваю кнігу «Славянскае сэрца» пра славацкага камуністычнага пісьменьніка і палітычнага дзеяча сярэдзіны мінулага стагодзьдзя Рудольфа Яшыка.

— Цікава, што мы атрымалі інфармацыю аб гэтай арганізацыі, але не з Славаччыныі, але з-за мяжы. Мы ня можам назваць нейкія сур’ёзныя тутэйшыя акцыі або падзеі, зьвязаныя з гэтай структурай. Ёсьць вэрсія, што, паколькі ў Славаччыне паводле закону даволі проста зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне, то гэта і было зроблена, хоць мэтай арганізацыі зьяўляецца дзейнасьць у іншых краінах. У той жа час фармальная прысутнасьць тут можа дазволіць пры нагодзе завязваць кантакты з прадстаўнікамі рознага роду радыкальных груп, якія выступаюць з прарасейскіх ці славянафільскіх пазыцый.

Яраслаў Надзь
Яраслаў Надзь

— Ці ёсьць нейкая інфармацыя пра крыніцы фінансаваньня падобных груп, іх матэрыяльныя сувязі з расейскім бокам? Або ўсе гэтыя людзі працуюць выключна «за ідэю»?

— Тут ёсьць розныя прыклады. Скажам, заснавальнік кансьпіралягічнага парталу Zem a Vek ( «Краіна і час») прасіў фінансавай дапамогі для свайго выданьня ў расейскай амбасады, пра што ёсьць відэа- і аўдыёзапіс. Пры гэтым ён адкрыта выказваў гатоўнасьць прыстасаваць

Ёсьць і ваенізаваныя групы, якія не хаваюць, што падрыхтоўкай іх удзельнікаў займаюцца ў тым ліку і расейскія інструктары. Былі выпадкі, калі славацкія інструктары з такіх груп праходзілі падрыхтоўку ў Расеі

зьмет сваіх матэрыялаў да пажаданьняў расейскага боку. Гэта вядомая гісторыя, тут няма ніякага сакрэту. Ёсьць і менш канкрэтныя зьвесткі, заснаваныя на інфармацыі спэцслужбаў, і якія датычацца фінансаваньня Народнай партыі «Наша Славаччыная» — яна прадстаўлена ў парлямэнце, многія палітолягі лічаць яе неанацысцкай. Паводле гэтых крыніцаў, яе перадвыбарчая кампанія часткова фінансавалася са сродкаў, якія паступалі з Расеі. Сьцьвярджаецца, што ў дзяржаўных структур ёсьць адпаведныя доказы, але пакуль мы толькі чакаем, што яны будуць апублікаваныя. Ёсьць і ваенізаваныя групы, якія не хаваюць, што падрыхтоўкай іх удзельнікаў займаюцца ў тым ліку і расейскія інструктары. Былі выпадкі, калі славацкія інструктары з такіх груп праходзілі падрыхтоўку ў Расеі. Нарэшце, ёсьць і арганізацыі, якія, як вы выказаліся, працуюць «за ідэю», ня маючы відавочных сувязяў з Расеяй ці мясцовымі прарасейскімі суб’ектамі.

— У вас быў нейкі вопыт асабістых зносін зь людзьмі з гэтага асяродзьдзя? За што яны выступаюць, што прапагандуюць, што адпрэчваюць?

— Так, такі досьвед, цалкам рэгулярны, ёсьць і ў мяне, і ў іншых супрацоўнікаў многіх няўрадавых арганізацый. Ёсьць такая «Асацыяцыя славацкіх салдат», якая даўно ўжо ня мае са славацкімі салдатамі нічога агульнага, акрамя назвы. Яе прадстаўнікі вядомыя сваімі выступамі ў пракрамлёўскім духу, з крытыкай НАТО і ЭЗ, а таксама сувязямі з рознага роду «альтэрнатыўнымі» і кансьпіралягічнымі СМІ. Гэтая арганізацыя нядаўна паведаміла, што падала ў суд на міністра абароны Славаччыны Пэтэра Гайдаша, статс-сакратара міністэрства абароны Робэрта Ондрэйчака і на мяне, абвінаваціўшы нас у дзяржаўнай здрадзе. Падставай паслужылі нашы выступы ў падтрымку сяброўства Славаччыны ў НАТО — што, уласна, адпавядае стратэгічнаму курсу нашай краіны, замацаванаму ў найважнейшых дзяржаўных дакумэнтах.

Карацей, нейкае трызьненьне, але яны паказваюць, як працуюць такога кшталту арганізацыі. Гэта хутчэй камічны прыклад, але ёсьць і больш сумныя: пагрозы на адрас супрацоўнікаў некамэрцыйных арганізацый накшталт нашай, спробы запалохваньня — адзін з тых, хто пагражаў, нядаўна быў асуджаны паводле адпаведнага абвінавачваньня. Гэта непрыемны досьвед, але мы ўжо прывыклі і не асабліва турбуемся з гэтай нагоды.

— Якая будучыня можа быць у такога роду груп, зыходзячы з цяперашняга славацкага палітычнага кантэксту? Эўраскептычныя і пракрамлёўскія настроі на ўздыме ў многіх краінах.

— Я б не сказаў, што ў нас доля прыхільнікаў палітыкі Пуціна рэзка вырасла — проста ў апошнія гады гэтыя людзі сталі больш актыўнымі, выказваюць больш радыкальныя погляды і лепш выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі і «альтэрнатыўныя» СМІ. Многія групы і палітычныя сілы падобнай арыентацыі сталі відавочна лепш фінансавацца. Аднак агульная карціна такая, што я б не баяўся нейкай карэннага зьмены палітычнай арыентацыі краіны, — лічыць дырэктар славацкага Інстытуту палітыкі бясьпекі Яраслаў Надзь.

Як бы там ні было, многія экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы захоўваецца і нават расьце сацыяльная база антызаходніх і прарасейскіх настрояў. Яе складаюць людзі, які з тых ці іншых прычынаў апынуліся на ўзбочыне грамадзтва або якія ўспрымаюць палітычныя і тэхналягічныя перамены апошніх трох дзесяцігодзьдзяў як нешта варожае іх інтарэсам. Гісторык Пэтр Блажэк з праскага Інстытуту вывучэньня таталітарных рэжымаў прыводзіць у якасьці хутчэй камічнага, але характэрнага прыкладу такіх настрояў ліст, атрыманы ім пасьля нядаўняга выступу ў адной з праграм Чэскага тэлебачаньня. Вось яго фрагмэнт:

«Гэтая ваша балбатня пра Украіну кажа пра тое, што вы далёкія ад рэальнасьці. Вы неверагодны прыдурак, едзьце ва Ўкраіну і спытайце, як насамрэч была справа з Майданам. Гэта ваша запалохваньне Расеяй, гэта непрыстойна. Вядома, вам усё роўна, што тут па рэспубліцы езьдзяць амэрыканскія танкі, і мы — калёнія Амэрыкі, а вы нам будзеце крывадушна хлусіць!!! Суцэльная балбатня пра таталітарызм — і не заўважаеце, што такога таталітарызму, як цяпер, пры камуністах у нас не было. Цяпер нам загадваюць не даваць дзецям ёгурты, праводзяць кантроль, чым мы дома палім, уводзяць абавязковыя прышчэпкі і іншыя таталітарныя практыкі — цікава, што вам гэта будзе ўсё роўна, вы толькі корміце народ сваім глупствам і думаеце, што людзі дурныя і ня ўмеюць думаць. Моладзі прамываеце мазгі, але нам, старэйшым, якія маюць жыцьцёвы вопыт, ваша гістэрычнае трызьненьне сьмешнае, мы толькі каля скроні пальцам круцім!! Дарэчы, колькі вы атрымліваеце за гэтую балбатню, думаю, што шмат, за пышныя фразы аб таталітарызьме і дэмакратыі добра плацяць, так??? Тут у астраўскім рэгіёне людзі працуюць за 9 тысяч крон чыстымі (333 эўра паводле бягучага курсу; паводле афіцыйных дадзеных, сярэдні заробак у Мараўска-Сілезскім краі, часткай якога зьяўляецца ўказаны рэгіён, складаў у 2016 годзе каля 25 тысяч крон. — РС), а наіўныя прыдуркі атрымліваюць тысячы за сваю хлусьню!!»

Ліст падпісаны "Козлава".

Аляксей Дзікавіцкі

Яраслаў Шымаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG