Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы не павінны ніколі прызнаваць анэксію Крыму» — дарадцай Трампа па пытаньнях Расеі можа стаць крытык Пуціна

Фіёна Хіл
Фіёна Хіл

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прапанавала кандыдатуру палітоляга Фіёны Хіл на пасаду старэйшага дырэктара па пытаньнях Эўропы і Расеі.

Яна неаднаразова выступала з крытыкай расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Пра гэта паведамляе выданьне Politico.

Фіёна Хіл — былая супрацоўніца амэрыканскай выведкі. У цяперашні час яна ўзначальвае Цэнтар ЗША і Эўропы вашынгтонскага Інстытута Брукінгса. У сваіх публікацыях Хіл неаднаразова называла Пуціна вінаватым у пагаршэньня амэрыкана-расійскіх адносін.

На мінулым тыдні, падчас прэзэнтацыі кнігі «Містэр Пуцін — апэратыўнік у Крамлі» Фіёна Хіл заявіла:

«З расейскай анэксіяй Крыма мы павінны рабіць тое самае, што некалі зрабілі з анэксіяй краін Балтыі пасьля Другой сусьветнай вайны — мы ніколі яе фармальна не прызналі».

XS
SM
MD
LG