Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны праспэкт Менску перакрыюць вечарам у пятніцу і раніцай у суботу: парад міліцыі

Дзе перакрыюць вуліцы ў Менску
Дзе перакрыюць вуліцы ў Менску

Як і ўвечары мінулага дня, 2 сакавіка з 20:30 да 00:00, а таксама 4 сакавіка з 6:30 да 11:00 будзе перакрыты адрэзак менскага праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Казлова (каля пл. Перамогі) да вуліцы Сьвярдлова (пл. Незалежнасьці).

Таксама рух закрыюць на вуліцы Янкі Купалы ад скрыжаваньня з Багдановіча да скрыжаваньня зь Першамайскай і на вуліцы Леніна ад праспэкту Пераможцаў да Ўльянаўскай.

Менсктранс публікуе пераносы маршрутаў на пятніцу і суботу.

Галоўныя вуліцы гораду перакрываюць, каб правесьці рэпэтыцыю параду і сам парад на Дзень беларускай міліцыі 4 сакавіка.

Рэпэтыцыя параду да 100-годьдзя міліцыі ў Менску. Пакуль без Лукашэнкі. Фотагалерэя.

1/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
3/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
4/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
5/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
6/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
7/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
8/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
9/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
10/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
11/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
12/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прымае рэпэтыцыю міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.
13/21 Прымае рэпэтыцыю міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кіраўнік менкага АМАПу Дзьмітры Балаба
14/21 Кіраўнік менкага АМАПу Дзьмітры Балаба
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант назірала за рэпэтыцыяй. Аляксандр Лукашэнка зьбіраецца наведаць афіцыйнае сьвяткаваньне ў суботу.
15/21 Прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант назірала за рэпэтыцыяй. Аляксандр Лукашэнка зьбіраецца наведаць афіцыйнае сьвяткаваньне ў суботу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
16/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
17/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
18/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
19/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
20/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
21/21
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Беларуская міліцыя, паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, адзначае сваё сьвята ў дзень прызначэньня Міхаіла Фрунзэ часовым начальнікам міліцыі Ўсерасейскага земскага саюзу па ахове парадку ў Менску ў 1917 годзе. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.

Да «100-годзьдзя беларускай міліцыі» ў Менску адкрыюць помнік гарадавому ў форме Расейскай імпэрыі. Міністар унутраных спраў Беларусі тым часам заяўляе, што з гонарам носіць форму савецкага НКВД.

Як зьмяніць імідж беларускай міліцыі

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG