Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лё Пэн пазбавалі дэпутацкай недатыкальнасьці праз прапаганду гвалту


Марын Лё Пэн

Эўрапарлямэнт пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасьці лідэра францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн. Рашэньне было вынесена па выніках галасаваньня дэпутатаў, праведзенага пасьля запыту пракуратуры Францыі па справе аб публікацыі ў сацыяльных сетках фотаздымкаў ісламістаў.

У 2015 годзе Лё Пэн выклала ў твітэр фота чальцоў «Ісламскай дзяржавы». У сваёй публікацыі яна заклікала абʼяднацца ў барацьбе з пагрозай. Лё Пэн абвінавацілі ў прапагандзе гвалту. Яна не адрэагавала на выклік пракуратуры, скарыстаўшыся парлямэнцкім імунітэтам.

Лё Пэн назвала гэтыя абвінавачваньні палітычнымі і заявіла што францускія ўлады выкарыстоўваюць судовую сыстэму для дасягненьня палітычных мэтаў.

У цяперашні час у Францыі таксама вядзецца расьсьледаваньне па справе аб нямэтавым выкарыстаньні Лё Пэн фондаў Эўразьвязу. Палітыка падазраюць у фікцыйным працаўладкаваньні сяброўкі і целаахоўніка. Лё Пэн як, сьцьвярджаецца, наняла iх на пасады памочнікаў дэпутата Эўрапарлямэнту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG