Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Для дасягненьня роўнасьці паміж мужчынамі і жанчынамі спатрэбіцца 170 гадоў» — даклад Oxfam


Жанчыны па ўсім сьвеце больш схільныя апынуцца ў беднасьці, чым мужчыны. У 155 краінах ёсьць, прынамсі, адзін закон, які надзяляе мужчыну большымі эканамічнымі правамі, чым жанчыну.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднага абʼяднаньня па барацьбе зь беднасьцю Oxfam, перадае «Нямецкая хваля».

Сёньня разрыў у аплаце працы мужчын і жанчын у сярэднім складае 23 працэнты. Жанчыны да дзесяці разоў часьцей выконваюць неаплатную працу па доглядзе за іншымі. Дасьледаваньне, праведзенае ў 67 краінах, якія разьвіваюцца, паказала, што кожны пяты мужчына выступае супраць таго, каб жанчына хадзіла на працу, нават калі ў яе ёсьць неабходная кваліфікацыя.

Для дасягненьня роўнасьці ў працы, зарплаце і ўзроўні службовага становішча спатрэбіцца 170 гадоў, лічаць экспэрты. Oxfam заклікае падтрымліваць жанчын у іх руху за роўныя правы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG