Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на пасаду дырэктара амэрыканскай выведкі лічыць Расею пагрозай для ЗША


Дэн Коўтс
Дэн Коўтс

Кандыдат на пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі (Director of National Іntelligence) Дэн Коўтс, вылучаны на гэты пост прэзыдэнтам Дональдам Трампам, паабяцаў падтрымліваць расьсьледаваньне спробаў Расеі паўплываць на ход прэзыдэнцкіх выбараў у 2016 годзе.

«Гэта праблема, якую неабходна расьсьледаваць і разглядаць», — заявіў былы рэспубліканскі сэнатар Коўтс на слуханьнях у сэнацкім камітэце па выведцы.

73-гадовы Коўтс, які раней сам быў чальцом гэтага камітэту, таксама паабяцаў, што прадставіць поўны доступ да ўсіх дакумэнтаў і іншых матэрыялаў, неабходных для расьсьледаваньня.

Дональд Трамп неаднаразова станоўча адгукаўся пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, з-за чаго ў некаторых у Вашынгтоне ўзьнікла трывога, што амэрыканскі лідэр можа заняць недастаткова жорсткую пазыцыю ў адносінах з Масквой.

Гаворачы пра гэтыя трывогі ў сваёй уступнай заяве, Коўтс уключыў дзеяньні Расеі, а таксама Кітаю і Паўночнай Карэі ў лік галоўных пагрозаў, зь якімі сутыкаюцца ЗША.

«Я з глыбокай занепакоенасьцю назіраю за напорыстасьцю Расеі ў глябальных пытаньнях, і гэта тое, на што мы павінны рэагаваць з шырока адплюшчанымі вачыма і высокай доляй скептыцызму», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG