Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская апазыцыя распавяла дэпутату Бундэстага, чаго яна чакае ад эўрапейцаў


(Зьлева направа) Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Ёган Давід Вадэфуль і Юрась Губарэвіч
(Зьлева направа) Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Ёган Давід Вадэфуль і Юрась Губарэвіч

Эўрапейская стратэгія ў дачыненьні да Беларусі павінна матываваць беларускія ўлады да пераменаў, а не да кансэрвацыі сытуацыі, — заявілі падчас сустрэчы ў Менску з дэпутатам Бундэстагу, намесьнікам старшыні нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Ёганам Давідам Вадэфулем лідэры беларускай апазыцыі Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі.

Як паведаміў Свабодзе Анатоль Лябедзька, беларускія апазыцыянэры заявілі, што Беларусі патрэбны не дыялёг у фармаце вялікага маналёгу адной асобы, а безумоўнае выкананьне таго, што запісана ў Канстытуцыі:

«Мы патлумачылі спадару Вадэфулю, што маршы недармаедаў — гэта не падрыхтоўка Майдану, а спроба прымусіць уладу паважаць Канстытуцыю, людзей і іх годнасьць, а прэзыдэнцкі Дэкрэт N3 — гэта доказ і сьведчаньне крызісу і тупіковасьці беларускай эканамічнай мадэлі.

Галоўнае ж пытаньне беларускага парадку дня — вяртаньне людзям права выбару, магчымасьці выбіраць уладу на сумленных, свабодных выбарах. У красавіку, калі ўлады, як мяркуецца, абвесьцяць пра зьмены ў выбарчым заканадаўстве, стане ясна, наколькі яны гатовыя адмовіцца ад татальнай практыкі прызначэньня дэпутатаў».

Ёган Давід Вадэфуль учора быў прыняты міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Паводле прэсавай службы МЗС, бакі абмеркавалі «пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-нямецкага міжпарляменцкага супрацоўніцтва, актуальныя пытаньні двухбаковага парадку дня, а таксама ўзаемадзеяньне Беларусі і Эўрапейскага Зьвязу».

Ёган Давід Вадэфуль (зьлева) і Ўладзімер Макей
Ёган Давід Вадэфуль (зьлева) і Ўладзімер Макей

Таксама нямецкага дэпутата прыняў намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. Яны размаўлялі пра магчымае пашырэньне супрацы дэпутатаў дзьвюх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG