Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюзную дзяржаву хаваць рана, — Макей


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

У беларуска-расейскіх стасунках ёсьць узаемнае разуменьне неабходнасьці знаходзіць разьвязкі ў праблемных пытаньнях.

Пра гэта заявіў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, перадае БелТА.

«Я аптымістычна гляджу на разьвіцьцё двухбаковых стасункаў з нашымі расейскімі сябрамі. Нядаўна ў нас адбылася вельмі прадметная і канкрэтная размова з маім калегам Сяргеем Лаўровым. Ёсьць агульнае разуменьне таго, што трэба знаходзіць разьвязкі тых праблемных пытаньняў, якія цяпер маюць месца, і рухацца наперад», — заявіў Макей.

«Як некаторыя кажуць, саюзнай дзяржавы ўжо не існуе. На нашу думку, яе хаваць рана», — падкрэсьліў Уладзімер Макей. Ён адзначыў, што на сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі было дасягнута вельмі шмат дамоўленасьцяў.

«Мы размаўлялі пра канкрэтныя мерапрыемствы, тыя рэчы, якія павінны прыняць дзеля рэалізацыі ўстановак кіраўнікоў дзяржаў», — сказаў Уладзімер Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG