Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска Наста Някрасава — найлепшая замежная студэнтка ў Польшчы


Наста Някрасава (другая зьлева).
Наста Някрасава (другая зьлева).

У Кракаве ў панядзелак агучылі вынікі конкурсу «Interstudent» на найлепшага замежнага студэнта, які вучыцца ў Польшчы. Галоўная ляўрэатка ў намінацыі "Асьпірантура" — беларуска Наста Някрасава.

У конкурсе «Interstudent» прадстаўнік Беларусі перамог упершыню.

Някрасава, вядомая як сьпявачка, вядзе заняткі па этнамузыказнаўстве, мэтодыцы палявых дасьледаваньняў у Інстытуце музыказнаўства Варшаўскага Ўнівэрсытэту, а таксама праводзіць майстар-клясы традыцыйнага сьпеву Падляшша і Сувальшчыны.

«Для мяне гэта ўзнагарода зьяўляецца сымбалічным прызнаньнем маёй навуковай працы і дзейнасьці. Гэта вялікі гонар для мяне, я сапраўды вельмі радая! Я вельмі ўдзячная маім настаўнікам і прафэсарам — Пётру Далігу, Томашу Новаку, Уладзіміру Васілевічу, сьветлай памяці Алесю Рашчынскаму, і многім іншым за падтрымку, магчымасьць разьвіцьця і крытычныя заўвагі. Дзякуй маім калегам і сябрам за сумесныя праекты, падтрымку і давер, і канешне дзякуй маім бацькам» — сказала Свабодзе Наста Някрасава.

Кандыдатаў на званьне найлепшага студэнта ацэньвалі рэктары польскіх ВНУ, адмыслоўцы ў галіне адукацыі, прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый і інтэрнэт-карыстальнікі.

Летась у Польшчы вучылася 65 тысяч студэнтаў-замежнікаў са 157 краін сьвету. Беларусы — гэта другая пасьля ўкраінцаў — найбуйнейшая група студэнтаў-іншаземцаў у Польшчы. У мінулым навучальным годзе ў польскіх унівэрсытэтатах навучалася больш за 4,5 тысячы беларусаў.

Больш на гэтую тэмы:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG