Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 130 турэцкіх дыпляматаў і іх сваякоў папрасілі Нямеччыну аб прытулку


Больш за 130 турэцкіх дыпляматаў і іх сямейнікаў зьвярнуліся па палітычны прытулак у Нямеччыне пасьля спробы перавароту летась ў ліпені. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс-Прэс.

Спроба ўзброенага перавароту адбылася ў Турэччыне ў ноч на 16 ліпеня 2016 году. У краіне было ўведзена надзвычайнае становішча і адменена дзеяньне Эўрапейскай канвэнцыі ў абарону правоў чалавека.

Усяго па справе аб спробе перавароту былі затрыманыя больш за 40 тысяч чалавек. Першыя судовыя працэсы па справе аб спробе перавароту пачаліся ў канцы сьнежня. У студзені гэтага года быў вынесены першы прысуд па гэтай справе — двух вайскоўцаў прысудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня.

XS
SM
MD
LG