Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урадавыя сілы Іраку ўвайшлі ў заходнюю частку Мосулу


Урадавыя войскі Іраку пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША штурмуюць заходнюю частку Мосулу, паведамляе Kurdistan24.

Вайскоўцам удалося ўвайсьці ў адзін з жылых кварталаў упершыню ад пачатку апэрацыі па вызваленьні гораду ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Таксама ўрадавыя войскі узялі пад свой кантроль аэрапорт Мосулу, штурм якога пачаўся 23 лютага. Цяпер яны працягваюць бой за вайсковую базу Аль-Газлані, якая знаходзіцца каля аэрапорту.

Мосул знаходзіцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы» ад 2014 году. Наземная фаза апэрацыі па яго вызваленьні пачалася 17 кастрычніка летась.

XS
SM
MD
LG