Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан абвясьціў у вышук траіх дэпутатаў Эўрапарлямэнту


Ярамір Шчэціна

Азэрбайджан абвясьціў у міжнародны вышук траіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту па абвінавачаньні ў «шматразовым незаконным уезьдзе на акупаваныя тэрыторыі» краіны.

Маецца на ўвазе тэрыторыя Нагорнага Карабаху, якую 20 лютага наведалі гэтыя дэпутаты, выконваючы ролю назіральнікаў на мясцовым рэфэрэндуме. Рэфэрэндум аб новай канстытуцыі самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі быў ініцыяваны мясцовымі ўладамі і ня прызнаны ні Азэрбайджанам, ні Менскай групай АБСЭ, у якую ўваходзяць ЗША, Расея і Францыя.

Гаворка ідзе пра дэпутатаў Франка Энгеля зь Люксембургу, Элені Тэахарус з Кіпру і Яраміра Шчэціну з Чэхіі. Шчэціна назваў крок Баку «ўзнагародай за яго дзеяньні ў абарону дэмакратыі».

У пачатку лютага ўлады Беларусі выдалі Азэрбайджану расейскага блогера Аляксандра Лапшына, якога Баку абвінаваціла ў нелегальнай паездцы ў Нагорны Карабах і ў нелегальным уезьдзе ў Азэрбайджан ды абвясьціла ў міжнарожны вышук. Азэрбайджанскія сьледчыя ўзбудзілі супраць Лапшына крымінальную справу па артыкулах «Неаднаразовыя публічна заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы» і «Незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Азэрбайджана». Гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі на тэрміны ад 5 да 8 гадоў.

XS
SM
MD
LG