Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкім вайскоўкам дазволяць насіць хіджаб


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Прадстаўнікі міністэрства абароны Турэччыны паведамілі, што турэцкія ўзброеныя сілы зьмянілі правілы і дазволілі жанчынам-вайскоўкам насіць разам з уніформай хусткі ісламскага стылю, якія закрываюць валасы.

Дазвол будзе тычыцца ўсіх вайсковак і курсантак, паведамляе турэцкае выданьне Hurriyet Daily News са спасылкай на неназванага чыноўніка. Пры гэтым хіджабы маюць быць аднолькавага колеру з уніформай і без узораў.

Раней забарону на хіджаб зьнялі для цывільных супрацоўніц штабу, берагавой аховы і вайсковай паліцыі. Хоць большасьць насельнітва Турэччыны мусульмане, яна афіцыйна зьяўляецца сьвецкай краінай. Доўгі час хіджабы былі забароненыя на дзяржаўнай службе і ва ўнівэрсытэтах краіны.

Ад 2002 году, калі да ўлады ў Турэччыне прыйшла Партыя справядлівасьці і разьвіцьця, заснаваная цяперашнім прэзыдэнтам Рэджэпам Эрдаганам, забароны на хіджабы ў афіцыйных і адукацыйных установах паступова здымаліся.

XS
SM
MD
LG