Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Наколькі нам вядома, Аляксандар Рыгоравіч знаходзіцца ў Сочы, гэта прыватная паездка», — сказаў Пяскоў. Паводле яго, на бліжэйшыя дні сустрэча з Лукашэнкам ня значыцца ў графіку прэзыдэнта Расеі.

Пры гэтым прэсавы сакратар адзначыў, што па-ранейшаму працягваецца работа ва ўзгадненьні тэрмінаў правядзеньня вышэйшага Дзяржсавету так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Як ужо паведамляла Свабода, Аляксандар Лукашэнка правядзе тыдзень у Сочы.

Першая інфармацыя аб магчымай сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі прагучала зь Менску. Тады называлася дата 9 лютага. Але дагэтуль Пуцін і Лукашэнка не сустракаліся.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG