Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўны бразылец абараніў магістарскую працу пра постсавецкую Беларусь


Патэрсан Франку
Патэрсан Франку

Бразылец Патэрсан Франку 17 лютага абараніў у Фэдэральным унівэрсытэце штату Баія магістарскую працу «Кіно ў выгнаньні: пераклад і палітыка ў постсавецкай Беларусі».

Як патлумачыў сам Патэрсан Радыё Свабода, у працы разглядаецца так званы інтэрсэміятычны пераклад — пераклад з аднаго сродку камунікацыі ў іншы. Матэрыялам тут паслужылі армейскія дзёньнікі моладзевага актывіста Франака Вячоркі і зьняты паводле іх фільм «Жыве Беларусь!»

У анатацыі гаворыцца, што «праца прапаноўвае задумацца пра пераклад як інструмэнт палітычнага супраціву ў сьвеце, дзе мэдыя ўсё шчыльней зьвязаныя між сабою».



Патэрсан Франку Коста нарадзіўся 10 лістапада 1987 года ў Салвадоры, штат Баія, Бразылія. Магістар праграмы «Літаратура і культура» філялягічнага інстытуту Фэдэральнага ўнівэрсытэту штату Баія, бакаляр гэтага інстытуту, мастак. Выкладаў расейскую мову ў Фэдэральным унівэрсытэце штату Баія (2013 год).

Камісія на абароне працы.
Камісія на абароне працы.

Беларуска-бразыльская сям’я Вольгі і Патэрсана Франку жыве ў Салвадоры — галоўным горадзе штату Баія на ўсходзе Бразыліі.

Патэрсан і Вольга Франку
Патэрсан і Вольга Франку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG