Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расеі і NATO трэба аднаўляць вайсковую супрацу


Сяргей Лаўроў.
Сяргей Лаўроў.

Мяркуючы па некаторых заявах у Мюнхэне, халодная вайна так і ня скончылася, заявіў расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў.

Выступаючы на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі, Лаўроў падкрэсьліў неабходнасьць аднавіць вайсковую супрацу Расеі і NATO. Расейскі міністар назваў «сумным» тое, што Паўночнаатлянтычны альянс да гэтага не гатовы.

Лаўроў сказаў, што Расея і ЗША ніколі не былі ў беспасярэднім канфлікце, патэнцыял іхных дачыненьняў «велізарны» і яго яшчэ трэба будзе рэалізаваць. Паводле міністра, Масква хоча навязаць са Злучанымі Штатамі адносіны «прагматызму, узаемнай павагі, усьведамленьня асаблівай адказнасьці за глябальную стабільнасьць».

Расейскі міністар таксама заявіў, што Кіеў павінен выконваць Менскія пагадненьні. Паводле Лаўрова, існуе згода Расеі і Захаду, што ўрэгуляваньне на ўсходзе Ўкраіны павінна дасягацца ў ходзе «наўпроставага дыялёгу Кіева з Данецкам і Луганскам».

Канфэрэнцыя ў Мюнхэне адкрылася ў пятніцу, 17 лютага, і працягнецца да нядзелі, 19 лютага. На ёй абмяркоўваюцца праблемы міжнароднага тэрарызму, бясьпекі ў Эўропе, ваенныя дзеяньні ў Сырыі і на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG