Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай прыпыніць імпарт вугалю з Паўночнай Карэі ў рамках антыядзерных санкцый


Архіўны кадр. Выпрабаваньне ракеты ў Паўночнай Карэі
Архіўны кадр. Выпрабаваньне ракеты ў Паўночнай Карэі

Кітай з 19 лютага цалкам прыпыніць імпарт вугалю з Паўночнай Карэі ў рамках выкананьня санкцый ААН. Як паведамляе агенцтва Reuters, забарона будзе дзейнічаць да канца 2017 году.

У мінулым годзе ў Пэкіне ўжо заяўлялі пра пляны прыпыніць пастаўкі вугалю з КНДР. Выключэньне рабілася для ўгодаў, даходы ад якіх не ішлі на падтрымку ядзернай праграмы Пхеньяна, якая стала прычынай санкцый.

За 2016 год Паўночная Карэя правяла два ядзерныя выпрабаваньні і больш за 20 ракетных пускаў. Летась у лістападзе Рада Бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Пхэньяну ў адказ на чарговае ядзернае выпрабаваньне.

Санкцыі супраць Паўночнай Карэі ўводзіліся ўжо 5 раз з 2006 году, калі безвынікова завяршыліся трохгадовыя шасьцібаковыя перамовы аб згортваньні ядзернай праграмы КНДР у абмен на харчовую і энэргетычную гуманітарную дапамогу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG