Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць амэрыканцаў лічаць Трампа моцным лідэрам, — апытаньне Gallup


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Большасьць амэрыканцаў лічаць, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прытрымліваецца дадзеных абяцаньняў, зьяўляецца моцным і рашучым лідэрам і здольны прынесьці зьмены, у якіх мае патрэбу краіна. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня грамадзкай думкі, апублікаваньня аўтарытэтнай сацыялягічнай службай Gallup, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Вядучым выклікам для прэзыдэнта Трампа будзе пераканаць амэрыканцаў, што яго энэргічны стыль лідэрства ўрэшце пойдзе на карысьць краіны і яе грамадзянаў Дасьледчыкі адзначаюць, што, нягледзячы на прызнаньне лідэрскіх якасьцяў Трампа, менш за палову апытаных пагадзіліся, што Трамп зьяўляецца сумленным і годным даверу, як і з тым, што ён здольны эфэктыўна кіраваць урадам, выклікае давер да сябе і клапоціцца пра патрэбы звычайных людзей.

Апытаньне таксама паказала, што прыхільнікі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыяў ЗША даюць дыямэтральна супрацьлеглыя ацэнкі Трампу.

Большасьць рэспубліканцаў (ад 81 да 94% у асобных катэгорыях) пагадзіліся, што Трамп выклікае давер, зьяўляецца моцным лідэрам. Затое сярод дэмакратаў толькі 36% прызналі яго моцным лідэрам і 20% пагадзіліся, што ён здольны прынесьці перамены. Пры гэтым апытаньне вызначыла, што частка дэмакратаў успрымаюць Трампа як моцнага ў пэўных вымярэньнях, хоць не ўхваляюць ягонай працы на пасадзе прэзыдэнта ў цэлым.

«У цэлым здаецца, што вядучым выклікам для прэзыдэнта Трамп будзе пераканаць амэрыканцаў, што ягоны энэргічны стыль лідэрства ўрэшце пойдзе на карысьць краіны і яе грамадзянаў», — падсумавалі вынікі дасьледаваньня ў Gallup.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG