Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ ЗША: Расея таемна разгарнула забароненыя крылатыя ракеты


Выпрабаваньні расейскай крылатай ракеты (фота з сайта Мінабароны, датаванае 27 верасьня 2012 году)
Выпрабаваньні расейскай крылатай ракеты (фота з сайта Мінабароны, датаванае 27 верасьня 2012 году)

Расея таемна разгарнула на сваёй тэрыторыі крылатыя ракеты наземнага базаваньня, што парушае дамову 1987 году аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці, — сьцьвярджае амэрыканская прэса.

Як напісала 14 лютага газэта The New York Times, згодна з выведдадзенымі, на ўзбраеньні Расеі знаходзяцца ўжо два батальёны такіх ракет. Спасылаючыся на неназванага высокапастаўленага расейскага прадстаўніка, выданьне паведамляе, што адзін батальён разьмешчаны на выпрабавальным палігоне ў Капусьціным Яры пад Валгаградам, а другі быў у сьнежні перамешчаны з гэтага палігона на базу ў неназваным месцы.

Раней 14 лютага стала вядома пра раптоўную праверку баявых частак Заходняй ваеннай акругі Расеі, дзе ў сувязі з гэтым пачаліся вучэньні.

У той жа дзень генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг паведаміў, што ў мінулым годзе эўрапейскія ўдзельнікі зьвязу і Канада павялічылі свае ваенныя бюджэты агулам на 10 мільярдаў даляраў (3,8 адсотка) з-за анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе, палітычнай нестабільнасьці каля эўрапейскіх межаў і росту пагрозы тэрарызму. Пры гэтым Столтэнбэрг ня выключыў магчымасьць палітычнага дыялёгу з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG