Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чальцы НАТО павялічваюць абаронныя выдаткі


Аднак генэральны сакратар альянсу Столтэнбэрг лічыць, што гэтых намаганьняў пакуль недастаткова.

Эўрапейскія чальцы НАТО і Канада ў мінулым годзе павялічылі выдаткі на абарону на 3,8 адсоткі, выдаткаваўшы прыкладна на 10 мільярдаў даляраў больш, чым у 2015 годзе, паведаміў у аўторак генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг.

Яго заява прагучала на фоне спробаў альянсу пакласьці канец шматгадоваму скарачэньню выдаткаў.

«Мы робім значны крок наперад, але нам трэба прарабіць вялікі шлях, і гэтага пакуль недастаткова», — заявіў Столтэнбэрг на прэс-канфэрэнцыі, адзначыўшы, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падкрэсьліваў неабходнасьць павелічэньня абаронных выдаткаў у двух тэлефонных размовах паміж імі.

У 2015 годзе толькі чатыры краіны — Вялікая Брытанія, Польшча, Грэцыя і Эстонія — дасягнулі мэтавага паказчыка НАТО, вылучыўшы на абарону 2 адсоткі свайго ВУП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG