Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: «невядомы Якуб Колас» у Менску


Якуб Колас

Падзеі 15 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Адкрыцьцё выставы «Якуб Колас: вядомы і невядомы»

Сваёй новай экспазыцыяй музэй Якуба Коласа распачне юбілейны год — сёлета спаўняецца 135 гадоў ад нараджэньня клясыка.

Менск, Мэмарыяльны музэй Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).

Адкрыцьцё выставы а 16-й гадзіне.

Дзень у гісторыі

1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».

1989 — быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Аўганістану.

2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.

У гэты дзень нарадзіліся

1564 — Галілео Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф.

1904 — Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка.

У памяці

1857 — памёр Міхал Глінка, расейскі кампазытар.

1863 — у баі на Берасьцейшчыне загінуў Станіслаў Сангін, паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага.

1958 — памёр Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч, тэоляг, публіцыст.

XS
SM
MD
LG