Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт адчыніў шлях для бязьвізавага рэжыму з Грузіяй і Ўкраінай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эўрапейскі парлямэнт ухваліў новыя правілы візавага рэжыму з краінамі па-за межамі Эўразьвязу.

Згодна з новымі правіламі, пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме з трэцімі краінамі можа быць прыпынена ў некаторых выпадках — такіх як усплёск неабгрунтаваных зваротаў аб прадастаўленьні палітычнага прытулку або ў выпадку пагрозы бясьпекі з боку грамадзянаў гэтых краінаў.

Новыя правілы былі ўхваленыя яшчэ ў сьнежні, аднак сёньня яны былі канчаткова прынятыя пасьля таго, як іх пераклалі на ўсе мовы ЭЗ і іх праверылі юрысты.

Гэтае рашэньне адчыняе шлях да ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму Шэнгенскай зоны з Украінай і Грузіяй цягам некалькіх месяцаў.

2 лютага Эўрапейскі парлямэнт пераважнай большасьцю галасоў ўхваліў лібэралізацыю візавага рэжыму для Грузіі, і паводле дыпляматаў, рашэньне ўступіць у сілу ў канцы сакавіка.

Лібэралізацыя візавага рэжыму для Ўкраіны, як чакаецца, адбудзецца ў чэрвені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG