Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы будзем вельмі жорсткімі»: Папа Рымскі напісаў уступ да кнігі ахвяры манаха-пэдафіла


Папа Францішак напісаў уступ да кнігі былога манаха, ахвяры пэдафіліі. «Як сьвятар можа прычыніць столькі зла» — пытаецца ў артыкуле папа. Тэкст апублікавала сёньня газэта «La Repubblica». Францішак папрасіў прабачэньня за сьвятароў-пэдафілаў, а іх учынкі назваў «знакам дʼябла».

«Мы будзем вельмі жорсткімі» — паабяцаў пантыфік.

Аўтарам кнігі «Ойча мой, прабачаю» ёсьць 57-гадовы швайцарац Даніель Пітэ. Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі напісаў уступ да кніжкі, прысьвечанай гэтай тэме.

Італьянскі партал «Il Sismografo» распавёў, што адказнага за пэдафілію, які выкарыстоўваў Пітэ, таксама манаха, пераносілі з адной дыяцэзіі ў іншую. Сёньня яму 76 гадоў. Суд асудзіў яго на 2 гады ўмоўна, але яго касьцёл так ніколі і не пазбавіў манаха сьвятарскага сану. Ён жыве ў адным з кляштараў у Швайцарыі.

XS
SM
MD
LG