У Менску прайшоў фэстываль ледзяных скульптураў
На выходных прайшоў фэстываль ледзяных скульптураў «Сьвет крышталёў» у Цэнтральным батанічным садзе ў Менску. Сёлета ўдзельнічала 17 камандаў, у якіх былі як прафэсійныя скульптары, так і студэнты вучэльняў і ўнівэрсытэтаў. Журналісты Свабоды паназіралі, як ствараліся ледзяныя кампазыцыі.