Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрдымухамэдаў перавыбраны прэзыдэнтам Туркмэністану на трэці тэрмін


Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў галасуе на выбарчым участку, 12 лютага 2017 году

Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў перавыбраны на новы — трэці — тэрмін. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле зьвестак Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны, ён набраў амаль 98 працэнтаў галасоў выбарнікаў у ходзе галасаваньня ў нядзелю. Акрамя Бэрдымухамэдава, у выбарах удзельнічалі яшчэ восем кандыдатаў.

Яўка, сьведчыць Цэнтральная выбарчая камісія, перавысіла 97 працэнтаў. Туркмэнская служба Радыё Свабоды (Радыё Азатлык) пры гэтым паведамляе, што вялікай актыўнасьці на выбарчых участках у нядзелю не назіралася.

На выбарах 12 лютага прысутнічалі шэсьць міжнародных назіральнікаў ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ). Да гэтага часу АБСЭ ні разу не называла выбары ў краіне ні сумленнымі, ні справядлівымі.

Бэрдымухамэдаў упершыню стаў прэзыдэнтам Туркмэністану ў 2007 годзе.

У верасьні 2016 году ў Канстытуцыю Туркмэністану былі ўнесеныя зьмены, якія павялічваюць тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы зь 5 да 7 гадоў. Тады ж было адменена абмежаваньне ўзросту абраньня прэзыдэнтам.

Туркмэністан мае чацьвёртыя па велічыні радовішчы прыроднага газу ў сьвеце. Акрамя Расеі, гэтая краіна пастаўляе газ у Кітай і Іран. Пры гэтым, паводле зьвестак ААН, насельніцтва гэтай былой савецкай рэспублікі знаходзіцца ў гаротным становішчы. Праваабаронцы вінавацяць Бэрдымухамэдава ў парушэньні правоў чалавека, уціску апазыцыі і адсутнасьці свабоды слова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG