Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына ўпершыню выдала міжнародны ордэр на арышт чальца «Ісламскай дзяржавы»

Ламія Аджы Башар, языдзкая дзяўчына, якая знаходзілася ў рабстве ў ісламістаў. Пасьля ўцёкаў з палону прызнана ААН ганаровым паслом у барацьбе супраць рабства.
Ламія Аджы Башар, языдзкая дзяўчына, якая знаходзілася ў рабстве ў ісламістаў. Пасьля ўцёкаў з палону прызнана ААН ганаровым паслом у барацьбе супраць рабства.

Нямеччына ўпершыню выдала міжнародны ордэр на арышт сябра экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Як паведамляе нямецкая газэта Welt am Sonntag, яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах і генацыдзе. На падставе апытаньняў пацярпелых улады Нямеччыны ўсталявалі датычнасьці мужчыны да прыгнёту тысяч жанчын-языдак на поўначы Іраку.

У 2014 годзе баевікі «Ісламскай дзяржавы» скралі і ўтрымлівалі ў рабстве тысячы языдзкіх жанчынаў. У ААН назвалі тое, што адбылося, генацыдам. У 2016 годзе каля 30 тысяч языдаў атрымалі прытулак у Нямеччыне.

XS
SM
MD
LG