Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў зрабіць больш жорсткім іміграцыйнае заканадаўства


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў зрабіць больш жорсткім іміграцыйнае заканадаўства дзеля забесьпячэньня бясьпекі краіны. Пра гэта ён заявіў у штотыднёвым звароце.

Трамп таксама анансаваў зьніжэньне падаткаў для буйных фінансавых кампаній, уведзеных адміністрацыяй Барака Абамы. Па словах Трампа, новая адміністрацыя ўскладніць ўмовы работы кампаній, якія плянуюць вывесьці свой бізнэс за межы Злучаных Штатаў.

Сярод галоўных прыярытэтаў Трампа — стварэньне вялікай колькасьці новых працоўных месцаў і барацьба з нелегальнай іміграцыяй. 26 студзеня ён падпісаў указ аб узмацненьні барацьбы супраць нелегальных імігрантаў. На гэтым тыдні ў Злучаных Штатах падчас паліцэйскіх праверак былі затрыманыя замежнікі без сапраўдных дакумэнтаў.

Указ Трампа пра мігрантаў, які забараняе ўезд у ЗША грамадзянам некаторых краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, аспрэчыў судзьдзя ў Сіэтле. Адміністрацыя Трампа падала пазоў у апэляцыйны суд у Сан-Францыска, але прайграла спрэчку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG