Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ўпершыню трапілі ў чацьвёрку найлепшых тэнісных зборных сьвету

  • БелаПАН

Чыжоўка-арэна.

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе выйшла ў паўфінал Сусьветнай групы Кубка фэдэрацыі.

У першым крузе на корце менскай «Чыжоўка-Арэны» каманда пад кіраўніцтвам Эдуарда Дуброва датэрмінова выйграла ў Галяндыі — 3:1.

У першы дзень, 11 лютага, Аляксандра Сасновіч (128-е месца ў рэйтынгу ВТА) перамагла Міхаэлу Крайчак (253) — 4:6, 6:3, 6:2 (сустрэча доўжылася 2 гадзіны 8 хвілін), а Арына Сабаленка (142) саступіла паўфіналістцы леташняга чэмпіянату Францыі Кікі Бертэнс (24) — 6:3, 6:7 (6:8), 4:6 (2 гадзіны 22 хвіліны).

У другі дзень Сасновіч выйграла ў Бэртэнс — 6:3, 6:4 (1 гадзіна 23 хвіліны), а Сабаленка была мацнейшай за Крайчак — 7:6 (7:5), 6:4 (1 гадзіна 37 хвілін).

У другі дзень на арэну прыбылі Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем. Яны назіралі за паядынкам з трыбун у кампаніі галоўнага трэнэра хакейнай менскай каманды «Юнацтва» Міхаіла Захарава.

У паўфінале 22–23 красавіка беларускія тэнісісткі згуляюць з пераможцам пары Швайцарыя — Францыя.

XS
SM
MD
LG