Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Жадан: У траўні мы да вас вернемcя. Фота ад'езду ў Кіеў


Сяргею Жадану анулявалі забарону ўяжджаць у Беларусь. Але ён усё адно зьехаў сёньня зь Менску ў Кіеў, як гэта плянаваў яшчэ да свайго затрыманьня. У інтэрвію Свабодзе перад сваім ад’ездам Жадан сказаў, што цяпер ён будзе вымушаны прыяжджаць у Беларусь.

– Я цяпер проста вымушаны сюды прыяжджаць, – сказаў Жадан Свабодзе. – Мы зараз будзем рыхтаваць канцэрт з музыкамі [гурта] “Сабакі ў космасе”. У траўні мы дас вернемся.​

Насамрэч я страшэнна цешуся, таму што гэта несправядлівае, як на маю думку, рашэньне – надзвычайнае, некантруктыўнае – было адменена. Зараз я маю магчымасьць прыяжджаць у Беларусь.

У нас вельмі добрыя стасункі з многімі беларускімі пісьменьнікамі, у беларускіх пісьменьнікаў шмат знаёмых ва Ўкраіне. Мы адзін аднаго перакладаем. Там, дзе ня могуць дамовіцца палітыкі, маюць быць пісьменьнікі, паэты, музыкі. У нас значна больш шанцаў дамовіцца.

Я гаварыў з прадстаўнікамі нашай амбасады. Так, на вялікі жаль, тое, што здарылася са мной – гэта не адзінкавы факт. У апошні час можна назваць яшчэ некалькі прыкладаў, калі грамадзянам Украіны ставілі вось гэты штамп пра няўезд. Мне здаецца, гэта ня вельмі здаровая тэндэнцыя. Вельмі спадзяюся, што ўласна тая сытуацыя, якая сёньня вырашылася спрыяльна, яна стане нейкім паваротным момантам.​

Магчыма, яна стане добрым сыгналам для палітыкаў абедзьвюх краінаў пра тое, што ня варта будаваць паміж нашымі краінамі сьцяну. Ня варта гуляць на руку трэцяй сіле. Ня трэба падыгрываць чыімсьці імпэрскім амбіцыям, ставіцца адзін да аднаго з павагаю, як да патэнцыйнага партнэра, раўнапраўнага партнэра, як да суседа.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG