Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За Свабоду» патрабуе адмовіцца ад агульнага з Расеяй «чорнага сьпісу» на ўезд


«Ганебнае затрыманьне ў Менску і забарона на ўезд у Беларусь таленавітаму ўкраінскаму паэту Сяргею Жадану чарговы раз красамоўна паказала абмежаванасьць сапраўднага палітычнага сувэрэнітэту Беларусі ў рамках гэтак званых інтэграцыйных структураў з Расеяй» — гаворыцца ў звароце Руху «За Свабоду».

Паводле арганізацыі, «сытуацыя, калі ўкраінскія грамадзяне, каб наведаць Беларусь, павінны пытацца дазволу ў Масквы — зьяўляецца пераканаўчым доказам таго, што ў рамках «інтэграцыйных» структураў Беларусь губляе ня толькі палітычны сувэрэнітэт, але і імідж мірнай і гасьціннай краіны».

«Беларусь становіцца закладнікам авантурнай імпэрскай палітыкі Масквы, яе супрацьстаяньня з суседзямі і дэмакратычных сьветам» — лічаць у Руху «За Свабоду». — Мы заклікаем беларускія ўлады тэрмінова адмяніць гэтую забарону, а таксама прынесьці прабачэньні вядомаму ўкраінскаму пісьменьніку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG