Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сытуацыя з Жаданом дазваляе напоўніцу адчуць палітычную несамастойнасьць нашай краіны». Андрэй Хадановч пра забарону на ўезд Сяргею Жадану


Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды сытуацыю з забаронай на ўезд у Беларусь украінскаму пісьменьніку Сяргею Жадану.

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды сытуацыю з забаронай на ўезд у Беларусь украінскаму пісьменьніку Сяргею Жадану.

«Сяргей Жадан прыехаў у Беларусь зь літаратурнай і паэтычнай мэтай. Сяргей ужо другі раз прыяжджае на фэстываль памяці Міхася Стральцова „Вершы на асфальце“. Сяргей зь вялікім посьпехам учора чытаў свае вершы. І рыхтуецца да сёньняшняга выступу на „Ночы паэзіі“. Толькі што цяпер надоўга яму затрымацца не далі, бо ён мусіць цягам трох сутак пакінуць Беларусь. Сяргей зьбіраўся ўвечары зьяжджаць, але цяпер паедзе з горкім пасьлясмакам».

Андрэй Хадановіч кажа, што яму вельмі прыкра ад таго, што здарылася.

«Да Сяргея ўначы ў нумар гатэлю грукаюцца і ўваходзяць міліцыянты. Забіраюць, і ноч ён начуе ў пастарунку, і фактычна трымаюць да 11 раніцы. І толькі потым ён вяртаецца ў гатэль. Сяргей атрымлівае штамп, які без часовага абмежаваньня забараняе ўезд у Беларусь.

Мне з гэтай нагоды страшэнна крыўдна як сябру Сяргея, як аднаму з арганізатараў літаратурнага фэстывалю. Бо да нас прыяжджае госьць з Украіны, якому перашкаджаюць камфортна, нармальна тут пачувацца. А другое, фактычна абрываюць магчымасьць ягонай прысутнасьці. Украіна — наша бліжэйшая суседка і сяброўка, у нас процьма творчых плянаў. Цяпер, як кажа Сяргей, кантакты магчымыя толькі на тэрыторыі Ўкраіны. Гэта адна прыкрасьць.

Другая — нашмат больш глябальная. Сытуацыя з Жаданом дазваляе напоўніцу адчуць палітычную несамастойнасьць нашай краіны. Відавочна, што беларускія міліцыянты затрымалі Сяргея і паставілі яму штамп, выконваючы нейкія пагадненьні з Расеяй, у адказ на сыгнал з расейскага боку.

Значыць, у нейкай расейскай базе фігуруе прозьвішча Жадана, і Беларусь, як і Казахстан, мусіць аўтаматычна гуляць пводлеа расейскіх правілаў і здаваць, падстаўляць свайго госьця. Я мяркую, што ў палітычна самастойнай дзяржаве такога ня мусіць быць. Мне горка пра гэта казаць як літаратару і як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG