Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт РСЭ/РС заклікаў туркмэнскія ўлады вызваліць журналістаў


Прэзыдэнт Турмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў
Прэзыдэнт Турмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў

«Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода» асудзіла ўлады Туркмэністану за перасьлед незалежных журналістаў.

У заяве прэзыдэнта карпарацыі Томаса Кента ўтрымліваецца заклік неадкладна вызваліць журналістаў Сапармамэда Непескуліева і Худайберды Алашава, якія супрацоўнічалі з туркмэнскай службай Радыё Свабода — Радыё Азатлык.

Алашаў, вядомы сваімі крытычным матэрыяламі аб становішчы ў краіне, быў арыштаваны 3 сьнежня 2016 году паводле абвінавачваньня ў захоўваньні жавальнага тытуню насвай. Яму пагражае да васьмі гадоў турмы.

Карэспандэнт Радыё Азатлык Сапармамэд Непескуліеў у верасьні 2015 года быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў захоўваньні наркотыкаў.

Праваабаронцы ня раз называлі гэтыя абвінавачваньні сфабрыкаванымі па палітычных матывах.

Томас Кент нагадаў, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Туркмэністане 12 лютага асабліва неабходна забясьпечыць усім выбарнікам права на доступ да дакладнай інфармацыі аб кандыдатах, іх праграмах, пра сытуацыю ў краіне ў цэлым.

ЗША, АБСЭ, а таксама арганізацыі а абарону свабоды прэсы занепакоеныя лёсам незалежных журналістаў у Туркмэністане. Праваабаронцы з Human Rights Watch і «Рэпарцёраў без межаў» асудзілі «беспрэцэдэнтнае наступ» на свабоду слова ў Туркмэністане напярэдадні выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG