Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: Расея ведала каардынаты турэцкіх вайскоўцаў


Расейскі бамбавік у Сырыі
Расейскі бамбавік у Сырыі

Генштаб узброеных сіл Турэччыны заявіў, што Расея мела каардынаты месцазнаходжаньня турэцкіх вайскоўцаў, якія загінулі 9 лютага ў выніку расейскага авіяўдару ў Сырыі.

Паводле дадзеных Reuters, яны на працягу дзесяці дзён не зьмянялі сваёй дысьлякацыі. Таксама ў заяве Генштабу Турэччыны гаворыцца, што каардынаты ваенных за суткі да ўдару былі перададзеныя расейскаму вайсковаму аташэ ў Анкары і на базу Хмэймім у Сырыі.

Раней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што пры авіяўдары расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі каардынаты, якія перадала Турэччына. Ён адзначыў, што турэцкія вайскоўцы не павінны былі там знаходзіцца. Таксама Пяскоў заявіў, што інцыдэнт адбыўся ў выніку «няўзгодненасьці ў прадстаўленьні каардынатаў». Такую ж пазыцыю выказалі крыніцы «Камэрсанта» у Міністэрстве абароны Расеі.

Напярэдадні ў Сырыі ў выніку расейскага авіяўдару ў раёне гораду Эль-Баб загінулі трое турэцкіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў баях з джыхадыстамі. Яшчэ 11 былі параненыя. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам выказаў спачуваньні ў сувязі з тым, што адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG