Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: 54% беларусаў успрымае НАТО як пагрозу


Гэтак вынікае з апытаньня, праведзенага сусьветнай сацыялягічнай службай Гэлап у 2016 годзе. Гэлап адзначае, што колькасьць беларусаў, якія ў паўночнаатлянтычным альянсе бачаць пагрозу, пабольшала на 19% у параўнаньні з падобным апытаньнем, праведзеным у 2013 годзе.

Гэлап ставіў сваім рэспандэнтам пытаньне «З чым для вас спалучаецца НАТО: з абаронай для вашай краіны, з пагрозай для вашай краіны, або ні з адным і ні з другім?»

Усяго толькі 3% беларусаў заявілі, што НАТО ўяўляе сабой абарону для іх краіны, а 30% выбралі адказ «ні адно, ні другое».

Вынікі апытаньня (у адсотках) па іншых постсавецкіх краінах:

Што тычыцца некаторых краінаў Усходняй і Сярэдняй Эўропы, дык Гэлап атрымаў наступныя вынікі па ўспрыманьні НАТО як абароны/пагрозы: Косава (90/3), Альбанія (70/3), Польшча (62/8), Літва (57/13), Румынія (50/8), Латвія (49/16), Чэхія (46/13), Грэцыя (23/19), Чарнагорыя (21/29), Сэрбія (6/64).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG