Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастаку Аляксею Марачкіну зрабілі апэрацыю на сэрцы


Аляксей Марачкін

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сын мастака Ігар Марачкін.

Ён піша, што апэрацыю (шунтаваньне) зрабілі 7 лютага. «Неабходнасьць апэрацыі ўзьнікла ўночы 7 лютага, таму бязьмерная наша ўдзячнасьць дырэктару РНПЦ „Кардыялёгія“ Аляксандру Генадзевічу Мрочаку, які арганізаваў брыгаду высокапрафэсійных спэцыялістаў, сярод якіх хірург Сьпірыдонаў Сяргей Віктаравіч і анэстэзіёляг Шаўрыкаў Антон Аляксандравіч. Дзякуючы гэтым таленавітым дактарам складаная апэрацыя прайшла пасьпяхова. Бацька ўжо пераведзены з рэанімацыі ў палату. Усім сябрам і знаёмым перадае прывітаньне і просіць прабачэньня, што пакуль ня зможа адказваць на ўсе тэлефонныя званкі», — піша Ігар Марачкін.

Ён таксама піша, што ў Цэнтры кардыялёгіі абвешчаны карантын, таму хворых могуць наведваць толькі родныя. «Пра стан здароўя і самаадчуваньне бацькі я буду пастаянна вам паведамляць», — завяршае свой допіс Ігар Марачкін.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG