Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік нямецкай контравыведкі: ФСБ спрыяе прытоку радыкальных ісламістаў у Нямеччыну


Паліцыянты на вуліцы ў Мюнхене 1 студзеня 2016 году.

Былы афіцэр ФСБ расказаў, што яго ведамства стварыла ў Эўропе агентурную сетку, закінуўшы шпіёнаў пад выглядам мігрантаў, — сьцьвярджаюць мэдыя Нямеччыны.

Нямецкі тэлеканал ZDF паказаў дакумэнтальны фільм, у якім чалавек, які назваўся былым палкоўнікам ФСБ, апавядае, што з 2002 года для атрыманьня прытулку ў Эўропе жыхароў Чачні забясьпечвалі фальшывымі дакумэнтамі пра тое, што яны нібыта пакутавалі ад палітычных перасьледаў на радзіме.

Выданьне Die Welt цытуе словы мужчыны, які кажа, што ўсе гэтыя агенты «займаюцца сачэньнем за крытыкамі рэжыму і патэнцыйнымі ісламістамі» і могуць пачаць працу, «калі спатрэбяцца, каб паўплываць на палітычную сытуацыю ў інтарэсах Крамля».

У фільме таксама ёсьць інтэрвію з старшынём чачэнскага культурнага таварыства ў горадзе Кіль Тымурам Дугазаявым, які, адмаўляючы кантакты з ФСБ, тым ня менш прызнаў, што сачыў за суайчыньнікамі і перадаваў інфармацыю пра іх кіраўніцтву Чачні.

Пры гэтым Die Welt прыводзіць меркаваньне кіраўніка нямецкай контравыведкі Ганса-Георга Маасэна, які лічыць, што «ФСБ мэтанакіравана спрыяе прытоку радыкальных ісламістаў у Нямеччыну, каб яны дэстабілізавалі сытуацыю ў краіне»

XS
SM
MD
LG