Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Лапшына шакаваная хуткай выдачай мужа Азэрбайджану


Жонка блогера Аляксандра Лапшына, паводле прадстаўніка консульскага аддзелу амбасады Расейі ў Менску, шакаваная нагэтулькі хуткай выдачай яе мужа Азэрбайджану.

Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости». У сераду жонка Лапшына Кацярына наведвала расейскую дыпляматычную місію ў Менску.

«Яна, вядома ў падаўленым стане, — сказаў супрацоўнік амбасады, — Шакаваная тым, што ўчора, калі толькі прыехала дадому, раптам ёй паведамляюць, што Аляксандар ужо ляціць у Азэрбайджан... Гэта яе, вядома, шакавала, і сёньня яна таксама ў прыгнечаным стане», — сказаў прадстаўнік амбасады.

Расейскі дыплямат таксама сказаў, што супрацоўнікі амбасады Расеі у Менску знаходзяцца ў пастаянным кантакце з Кацярынай Лапшыной.

Блогер з грамадзянствам Ізраілю і Расеі Аляксандар Лапшын быў затрыманы ў Менску 14 сьнежня 2016 году як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук. Менскі суд арыштаваў яго на 2 месяцы. Блогер знаходзіцца ў «чорным сьпісе» азэрбайджанскага МЗС за наведваньне Нагорнага Карабаху, але, нягледзячы на гэта, прыяжджаў у Баку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG