Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Трамп можа ўнесьці Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў сьпіс тэрарыстаў


Гэта элітнае фарміраваньне валодае вялікім уплывам у Іране.

Адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа разглядае прапанову, якая можа прывесьці да ўнясеньня іранскага Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый, паведамляе "Голас Амэрыкі" са спасылкай на блізкія да справы крыніцы.

Паводле крыніц, па гэтай прапанове ўжо праводзіліся кансультацыі зь некалькімі ведамствамі.

Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць фізычных і юрыдычных асоб, зьвязаных з Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

КВІР зьяўляецца самым уплывовым органам бясьпекі Ірана, кантралюе важныя сфэры іранскай эканомікі і валодае моцным уплывам на палітычную сыстэму краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG