Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адкладваецца


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Тэрміны правядзеньня пасяджэньня Вышэйшага дзяржаўнага савету «Саюзнай дзяржавы» пакуль ня ўзгодненыя, заявіў журналістам прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

«Не, да гэтага часу не ўдалося ўзгадніць гэтыя тэрміны з улікам графікаў кіраўнікоў дзяржаў, таму пакуль дакладных тэрмінаў няма», — цытуе Пяскова «РИА-Новости».

Лукашэнка плянаваў сустрэцца з Пуціным у першай палове лютага, перад пасяджэньнем Вышэйшага дзяржаўнага савету так званай «Саюзнай дзяржавы», каб пагаварыць пра энэргетычныя пытаньні, у тым ліку і «газавае», у межах якога Расея патрабуе ад Беларусі 550 мільёнаў даляраў запазычанасьці.

7 лютага віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў журналістам, што ў газавым пытаньні зь Беларусьсю «няма зрухаў».

«Пакуль чакаем прапаноў ад нашых калег. На аснове папярэдніх прапаноў у нас няма пагадненьняў. Але ў любым выпадку мы чакаем аплаты за 2016 год», — сказаў Дварковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG