Прыезд былога прэзыдэнта зьнялі на тэлефон турысты.
Барак Абама заняўся экстрэмальным відам спорту — ён навучыўся катацца на кайтбордынгу — дошцы, якая рухаецца па вадзе ўсьлед за летаўцом (паветраным змеем).
«Пакуль Барак быў прэзыдэнтам ЗША вакол яго было шмат аховы і цяпер ён атрымаў магчымасьць па-сапраўднаму расслабіцца», — напісаў Рычард Брэнсан. На сайце яго кампаніі Virgin разьмешчанае відэа адпачынку Абамы.
Брэнсан прапанаваў Абаме спаборніцтва — калі той навучыцца займацца кайтбордынгам, то ён, у сваю чаргу, навучыцца карыстацца дошкай з падводным крылом — фойлбордам.
Перамог Абама. Брэнсан паабяцаў узяць рэванш наступным разам.