Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IAAF: забарона Расеі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах будзе працягнутая


У Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацыяў (IAAF) заяўляюць, што Расея будзе па-ранейшаму адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў і, верагодна, будзе выключаная з чэмпіянату сьвету, заплянаванага на жнівень у Лёндане.

Сэбастыян Коў, прэзыдэнт IAAF, заявіў 6 лютага ў Манака, што Расея да лістапада наўрад ці «цалкам адноўленая ў правах».

Рунэ Андэрсэн, старшыня рабочай групы IAAF, выказаў падобную думку, зазначыўшы, што для аднаўленьня Расея павінна выканаць шэраг патрабаваньняў.

Сэрыя расьсьледаваньняў ВАДА пацьвярджае існаваньне ў Расеі сыстэмы ўжываньня спартоўцамі допінгу, якая падтрымліваецца дзяржавай, з наступным утойваньнем гэтых парушэньняў. Гэта прывяло, у прыватнасьці, да забароны ўдзелу расейскіх лёгкаатлетаў ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF). Пасьля гэтага таксама больш за 100 расейскіх спартоўцаў ў 2016 годзе былі адхілены ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG