Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер Ізраілю заклікаў да новых санкцыяў супраць Ірану


Біньямін Нэтаньягу і Тэрэза Мэй на сустрэчы ў Лёндане
Біньямін Нэтаньягу і Тэрэза Мэй на сустрэчы ў Лёндане

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заклікаў ўвесьці новыя санкцыі супраць Ірану праз выпрабаваньне гэтаю дзяржаваю ракетаў сярэдняй далёкасьці. Нэтаньягу лічыць, што Тэгеран такім чынам парушыў так званую «ядзерную ўгоду», укладзеную з ранейшым прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Пра гэта Нэтаньягу заявіў у панядзелак на сустрэчы з брытанскім прэмʼерам Тэрэзай Мэй. У сваю чаргу, кіраўніца ўраду Вялікай Брытаніі паведаміла, што падтрымлівае нармалізацыю дачыненьняў з Іранам, але незадаволеная паводзінамі дзяржавы ў рэгіёне.

30 студзеня Іран правёў выпрабаваньні ракеты сярэдняй далёкасьці. Як паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША тэлеканалу Fox News, гэта ўжо другі выпадак парушэньня так званай «ядзернай угоды». У студзені 2016 году Злучаныя Штаты і Эўразвяз часткова адмянілі міжнародныя санкцыі супраць Ірану, накладзеныя ў 1979 годзе пасьля ісламскай рэвалюцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG