Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка ўраду Каталёніі судзяць за нефармальны рэфэрэндум аб незалежнасьці


Пратэст у Барсэлёне ў 2014 годзе супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду Гішпаніі не дазволіць рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.
Пратэст у Барсэлёне ў 2014 годзе супраць рашэньня Канстытуцыйнага суду Гішпаніі не дазволіць рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі.

У Гішпаніі пачаўся суд над былым кіраўніком ураду Каталёніі. Артура Маса абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай з-за таго, што ён арганізаваў нефармальны рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну.

Абвінавачваньне патрабуе пазбавіць Маса права займаць дзяржаўныя пасады на працягу дзесяці гадоў і аштрафаваць яго на 30 тысяч эўра. На пасяджэньні суда ён прызнаў сваю адказнасьць за арганізацыю галасаваньня. Падчас судовага працэсу тысячы чалавек прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць палітыка.

На нефармальным рэфэрэндуме, які прайшоў 9 лістапада 2014 году, 80 адсоткаў з тых, хто прагаласаваў, выказалася за аддзяленьне Каталёніі ад Гішпаніі. Першапачаткова ўлады рэгіёну плянавалі правесьці паўнавартасны плебісцыт, але канстытуцыйны суд Гішпаніі абавязаў Каталёнію адмяніць галасаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG